Аўстралійскі беларус, мастак, перакладчык, Вячаслаў Манькоўскі, прэзідэнт федэральнай Рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, прэзентаваў у залі Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя акадэміка Я. Карскага выставу маламерных карцін.

Тэма выставы: «Навагодняя казка». Выстаўлена больш за трыццаць твораў у сучаснай графічнай тэхніцы.
Як вырашыў аўтар, усе працы выставы будуць перададзеныя ў трэцюю гарадзенскую клінічную бальніцу.















Беларускае Радыё Рацыя