BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

NaviBand запісаў новы альбом і просіць падтрымаць яго выпуск

Беларускі гурт NaviBand завершыў запіс новага альбома. Каб альбом змог быць прадстаўлены слухачам, музыкам патрэбна дапамога.

“Засталося зусім крыху: гэта постпрадакшн, звядзенне, мастэрынг і падрыхтоўка да выдання, і гэта, канечне, вялікі кавалак працы, які патрабуе нямала сродкаў. Таму мы просім вашай падтрымкі“, — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

“Калі ў нас атрымаецца, то ўжо восенню мы прадставім новы альбом публіцы. А тым, хто падтрымае/заданаціць, мы вышлем паслухаць новы альбом раней за ўсіх“, — адзначаюць музыкі.

Як дапамагчы?

Перакладам на карту або данатам — усе магчымыя варыянты падтрымкі даступныя па спасылцы

Крыніца: budzma.org