BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Названыя пераможцы літаратурнага конкурсу “Дэбют”

У Беларускім грамадска-культурным таварыстве падвялі вынікі літаратурнага конкурсу “Дэбют”. 27 раз Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва” зладзіў конкурс для ўсіх аматараў беларускага слова. Сёлета прынялі ў ім ўдзел 42 асобы, не толькі шматгадовыя ўдзельнікі, але таксама вучні ды новыя творцы з Падляшша.

У сядзібе БГКТ журы ўзнагародзіла дэбютантаў, але, як падкрэслівае арганізатарка конкурсу Міра Лукша, самай важнай узнагародай з’яўляецца магчымасць друкавацца ў “Ніве”.

-Былая старшыня камісіі Надзея Артымовіч мела свой першы друк вершаў у “Ніве” бадай у 1973 годзе і не яна адправіла вершы ў “Ніву”. А ўсе дарогі вядуць сюды літаратурныя нашыя, тутэйшыя. Юрка Туронак выслаў гэты тэкст, адправіў, вырваў практычна з яе сховаў. З’явіўся ён у “Ніве”. Яна проста лунала.

Працы ацэньвала камісія, у складзе якой былі: Андрэй Сцепанюк, Юры Плютовіч і Янка Трацяк. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Тыднёвік “Ніва” ды Беларускі Звяз у Польшчы.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя