BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Неразлучнікі”: майстар-клас па абярэжных ляльках у Гомелі

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі працягвае серыю майстар-класаў па абярэжных ляльках. І ў лютым – абярэг для закаханых “Неразлучнікі” – сімвал шчаслівага сямейнага саюза.

Рукі лялек – адна суцэльная лінія, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.

Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям’я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб’ядноўвае закаханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.

Мерапрыемства пройдзе 8 лютага а 14-й гадзіне па адрасе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла). Кошт: 7 рублёў.