BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ніхто не крыўдзіўся, што не той веры лялька”

Майстар па вырабе лялькі першапачатковага выгляду ў падарунак прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму Вольга Пашковіч лічыць публічнае выказванне сустаршыні Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і экс-супрацоўніцы Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Марыны Гірын, якая назвала ляльку анучай, некарэктным прыніжэннем традыцыйнай беларускай народнай культуры.

Кажа Вольга Пашковіч:

– Яна выказалася, што гэта ануча, пра ляльку, для таго, каб яе падаравалі прэзідэнту. І ўвогуле там быў на прыёме ксёндз, а гэта каталік, а яму падаравалі не каталіцкі падарунак. Гэта паганскія лялькі, і іх прымалі ў падарунак іўдэі, і мусульмане. Мая лялька ёсць у Ізраілі, і ніхто не крыўдзіўся, што не той веры лялька.

Канешне, Гірын крытычна выказвалася не толькі пра ляльку ў Бэльведэры, але, паводле Вольгі Пашковіч, лялька зроблена з даматканага лёну 1953 года, падараванага Вользе полькай – удзельніцай Салідарнасці. Калекцыя лялек Вольгі выстаўлялася ў Лондане, Варшаве, у прыватным музеі ў Берліне. У 2024 годзе Польшча намінавала яе чалавекам года ў культуры.

Цалкам гутарка:

беларускія лялькі
беларуская лялька ў падарунак Наўроцкаму
Беларуская лялька Каралю Наўроцкаму

Беларускае Радыё Рацыя