BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ніна Баршчэўская: Медаль «Гонар і годнасць» натхняе працаваць і далей на карысць беларускай справе

Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных дзеячоў медалём «Гонар і годнасць» за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы.

Сярод іх – ураджэнка Падляшша, доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская:

– Для мяне гэта вялікі гонар і годнасць, такая ўзнагарода. Я шчыра ўзрушаная прызнаннем гэтай узнагароды. Я ўдзячная, ганаруся гэтым, і хачу далей дзейнічаць на карысць пашырэння беларускай мовы і пашырэння гэтай інфармацыі, каб беларусы ганарыліся сваёй нацыянальнасцю, каб не хавалі гэтага, каб шанавалі ўсе прызнакі, у тым ліку нацыянальную мову. Бо мова з’яўляецца падмуркам усяго.

Ніна Баршчэўская – сузаснавальніца І-га Беларускага Аб’яднання Студэнтаў (БАС), з 1992 года працавала і ўзначаліла рэдакцыю Беларускай службу Польскага радыё. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя – абаронца роднае мовы». Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Фота Аляксандар Папко, «Польскае радыё»

Беларускае Радыё Рацыя