BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нядбай: Спадзяюся, прэмія дапаможа пераможцам

На другі дзень фэста «Бардаўская восень» ў Бельску адбылося ўручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Уручала прэмію старшыня Беларускага ПЭНу, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх праектаў, літаратарка Таццяна Нядбай.

Тацяна Нядбай

Па словах Таццяны, было важна, каб уручэнне прэміі таксама пабачылі і ў Беларусі:

-Апынуўшыся ў вымушаным выгнанні, безумоўна, стараемся выкарыстоўваць усе магчымасці, каб не канцэнтраваць сваю дзейнасць толькі ў адным месцы. Напрыклад, у Варшаве. Бо мы выдатна разумеем, што беларусы знаходзяцца ў розных гарадах, у розных краінах, безумоўна, і ў Беларусі таксама. І таму для нас важна рабіць анлайн-трансляцыі, каб кожны мог далучыцца.

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава вельмі асаблівая, як і сёлетнія яе пераможцы, адзначыла старшыня Беларускага ПЭНу:

– Пераможцамі сталі два чалавекі «за выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай». Прэмія ўручана за вокладку кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя Ігару Юхневічу і Марыі Мароз.

Таццяна спадзяецца, што прэмія стане прыступкай для далейшага развіцця беларускіх дызайнераў, а таксама спадарыня Нядбай зазначыла, што адзін з сёлетніх пераможцаў быў прадстаўлены ў 4-х з 6-ці працаў, якія намінаваліся на сёлетнюю прэмію і былі прадстаўлены ў кароткім шорт-лісце.

Беларускае Радыё Рацыя