Сенняшняя Госця Рацыі — Анастасія Шпакоўская, стваральніца гурту «Нака». Гутарым з ёй пра распад гурту, а таксама пра новыя творчыя, гэтым разам – рэжыссёрскія, планы. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.

РР: Магчыма, Вы распавядзеце, што наогул здарылася, чаму прынялі рашэнне пра спыненне дзейнасці гурта?
Анастасія Шпакоўская: Я, здаецца, дасканала напісала ў сваім посце, што ёсць і стомленасць, ёсць і непаразуменне мэтаў і сэнсаў далейшага існавання гурта. То бок, калі гурт жыве, то ён мусіць выпускаць песні, мусіць даваць канцэрты, выступаць на фестывалях. Песні то мы пішам, але з далейшай дзейнасцю ёсць складанасці. І няма адчування, што гурт патрэбны. І такое я прыняла рашэнне, бо не бачу пакуль далейшага сэнсу.
РР: І вядзецца размова пра ўсе праекты?
Анастасія Шпакоўская: Так, “Нака” ва ўсіх сваіх праявах.
РР: Колькі год існавала ва ўсіх праявах “Нака”?
Анастасія Шпакоўская: У гэтым годзе споўнілася б 22 гады.
РР: І не было шкада 22 гады творчасці, працы?
Анастасія Шпакоўская: Слухайце, у жыцці ўсё так складваецца, што ўсё мае свой канец. І гэта таксама трэба неяк прымаць. І я лічу, што трэба ў свой час сыходзіць і ў свой час пачынаць. Таму няма велізарнага суму наконт гэтага, таму што разумею, што ёсць чым займацца, куды рухацца і што рабіць далей. Канешне, крыху сумна. Але гэтае рашэнне, зразумела, эмацыйнае, было прыянтае, ну і што тут скажаш. Канец і канец.
Анастасія Шпакоўская запрашчае гледачоў на спектаклі – ў Вільні і Варшаве.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






