29 кастрычніка ў грузінскім Батумі адбудзецца імпрэза, прысвечаная мерапрыемству пад назваю «Ноч (Не)Расстраляных Паэтаў» .

Арганізатары лічаць, што сёлета яны правядуць у мэтах бяспекі гэтую імпрэзу ў памяшканні.
Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
-Гэта будуць песні, якія выканае “Спеўны сход”. Потым беларусы будуць чытаць вершы “(не)расстраляных паэтаў”, пасля гэтага запаляць знічы і адбудзецца хвіліна маўчання. Гэтым разам імпрэза адбудзецца ў памяшканні прасторы “Аксяродак”.
Беларускае Радыё Рацыя






