BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ноч паэтак у Лондане

У пятніцу, 25 кастрычніка, бібліятэка імя Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства запрашаюць на вечарыну да Ночы паэтаў.

Дата: 25 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан.

Сёлета вырашылі ўзгадаць найперш беларускіх жанчын-пісьменніц, якія пацярпелі ў гады рэпрэсій. 

Сярод іх: 

паэтка Ганна Брэская, якая памерла каля 1936 г. пасля расстрэлу мужа;

 паэтка і дзяячка Валянціна Казлоўская, расстраляная ў 1938 г.; 

паэткі Наталля Вішнеўская і Яніна Германовіч, якія таксама былі жонкамі расстраляных паэтаў (і ўрэшце перасталі пісаць з-за страху судовага пераследу) і інш. 

Уваход вольны.

Арганізатары