BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Ноч расстраляных паэтаў» у Варшаве

Free Belarus Center ладзіць у Варшаве вялікую імпрэзу да «Ночы расстраляных паэтаў».

Дата: 29 кастрычніка. Час: 19:00. Месца: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, lok. 64), Варшава.

У чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. Чацверты год запар мы ладзім праект Executed poetry, каб захоўвалася памяць аб закатаванай беларускай інтэлігенцыі.

У гэтым годзе да імпрэзы далучацца:

Васіль Дранько-Майсюк (лекцыя)
Крысціна Дробыш, Уладзь Лянкевіч, Алесь Плотка (вершы)
Syndrom Samazvanca (акустычны выступ)

Таксама вас чакаюць відэаінсталяцыя, дабрачынны мерч, паштоўкі палітвязням ды іншае.

Уваход вольны!

Арганізатары