BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі»

Выдавецтва «Полацкія лабірынты» выдала новую кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».

«Вершы і «Гутаркі», якія змешчаны ў гэтай кнізе, друкуюцца ўпершыню», – паведаміла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

– Гэта творы напісаныя ў турме. І калі «Зэкамерон» раней публікаваўся ўжо і разышоўся, то бок былі яшчэ ахвочыя мець гэтую кнігу, але кніга ўжо не была даступная, то вершы і гутаркі, якія таксама складаюць гэтую кнігу, яны публікуюцца ўпершыню. Усё гэта творы, напісаныя ў зняволенні, калі яшчэ магчыма было гэтыя творы перадаць на волю.

Максім Знак – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст і адвакат. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе быў юрыстам у штабе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. 6 верасня 2021 года Менскі абласны суд прысудзіў Максіма Знака да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя