BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новую кнігу Анатоля Івашчанкі выдала выдавецтва Skaryna Press

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла з друку папяровая версія новай кнігі паэта Анатоля Івашчанкі “Непрамо(ў)ленае”, якая будзе прэзентаваная 17 лютага на фестывалі памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, які сёлета праходзіць у Вільні, паведамляе bellit.info.

У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры раздзелы кнігі аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сцягам і шляхам, што выводзіць да святла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.

Кнігу можа набыць у папяровай і электроннай версіях.