BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новую кнігу Ганны Кандрацюк склалі “партрэты памяці”

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку выдаў новую кнігу Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”, у якую ўвайшлі тэксты пра 7 выбітных асобаў.

Аўтарка падзялілася навіной у фэйсбуку і расказала, чые менавіта партрэты знойдуць чытачы на старонках кнігі — Кастуся КаліноўскагаЕжы Папялушкісвятой Марыі (Петручук), Алеся ПушкінаЮркі ГіляНадзеі Артымовіч і Юры Гумянюка.

Ганна Кандрацюк таксама дзеліцца ўражаннямі пра кнігу паэта Уладзіміра Някляева:

“Даўно не чытаў я нічога з такім задавальненнем, як рэпартажы Ганны Кандрацюк, сабраныя штотыднёвікам “Ніва” для яе новай кнігі. Па сутнасці іх можна аднесці да нон-фікшн, жанру сучаснай літаратуры, бо ў іх заяўляюць пра сябе, даводзяць сваё і дзейнічаюць дзясяткі рэальных персанажаў са сваімі лёсамі і характарамі, якія кожны па-свойму ацэньваюць гістарычную ролю, трактуюць лёс і характар галоўнага героя: ці гэта паэт Гумянюк, ці рэвалюцыянер Каліноўскі. Прычым, ацэнкі гэтыя, як і ёсць яно ў рэальным жыцці, далёкія ад супадзенняў, часам проста процілеглыя”.