BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы альбом Hramadstva гурта Atesta: вяртанне жывога року

Гурт Atesta прэзентуе трэці па ліку поўнафарматны альбом Hramadstva. За сваю кар’еру каманда запісала некалькі народных хітоў: «Белы» і «+375», «Беларусіца», «Ажыны». Пасля перапынку ў чатыры гады гурт выпускае лонгплэй, які спалучае найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі. Якую сёння ўжо амаль не робяць.

Слухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.

Каментуе фронтвумэн гурта Улляна Паўловіч: «Для гурта гэта першы альбом у эміграцыі. Для мяне асабіста ўсе песні на ім складваюцца ў саўндтрэк да пэўнай стадыі адаптацыі. Як рэха, якое лунае ў памяці: некалькі песень былі прыдуманыя ў Беларусі, а адна нават запісаная. На іх усе разам я гляджу трошку як на сцэну смерці тэрмінатара, які па новай збірае сябе з расплаўленага металу. Рэліз гэтага альбома — ментальная мяжа, тое самае «адпусціць і рухацца далей».

Не прапусціце жывыя прээзентацыі альбома (пры ўдзеле гурта Sož):

Беласток, 21.02

Вроцлаў, 23.02

Варшава, 28.02

Паводле прэс-рэлізу