BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы маркавы лісток у беларускай філатэліі

У эмігранцкай беларускай філатэліі адбылося чарговае выданне. Маркавы лісток, прысвечаны Беларускай культуры, выдадзены поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка» (Mój znaczek).

Маркі лістка прысвечаны тром тэмам. На першай марцы Вольны хор выконвае песьню “Муры”. Другая марка прысвечана Беларускаму Свабоднаму тэатру. На марцы афіша оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”, размешчаная на адным з будынкаў Лондана, і фінальны выхад украінскіх і беларускіх артыстаў, выканаўцаў оперы.

Трэцяя марка прысвечана Вольным Купалаўцам. На марцы сцэна з паэмы “Дзяды” Адама Міцкевіча ў выкананні Вольных Купалаўцаў. На палях аркушыка партрэты Уладзіміра Караткевіча, аўтара кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха” і Адама Міцкевіча, аўтара паэмы “Дзяды”.

Беларускае Радыё Рацыя