BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы раман Алеся Аркуша – пра невытлумачальныя таямніцы жыцця

Алесь Аркуш выдаў свой шосты раман, які атрымаў назву «Запавольванне». Як прызнаецца аўтар, ён працаваў над творам амаль пяць гадоў, бо як раз у гэты час здарылася эпідэмія кавіду, а затым адбыліся беларускія падзеі 2020 году і іх наступствы.

Сам аўтар называе свой новы раман эзатэрычным, бо ён прысвечаны таямнічым і невытлумачальным здарэнням, якія здараюцца ў кожным чалавечым жыцці.

– У кожным жыцці здараюцца дзіўныя, невытлумачальныя гісторыі. Я даўно хацеў напісаць пра такія выпадкі жыцця. Ну і нарэшце я напісаў. Раман называецца «Запавольванне». Пісаў яго вельмі доўга, відаць, запаволена. Але вось ён нарэшце выйшаў у выдавецтве «Скарынічы» ў Варшаве. І ўжо ёсць у продажы ў інтэрнэт-кнігарні «Чабор».

Раман выдала беларускае варшаўскае выдавецтва «Скарынічы». Кніга ўжо прадаецца ў некаторых беларускіх інтэрнэт-кнігарнях.

Беларускае Радыё Рацыя