BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя аўдыёкнігі ад “вольных купалаўцаў”

“Вольны купалавец” Алег Гарбуз працягвае агучваць беларускія кнігі, у тым ліку і класіку. Ён распавёў.

Алег Гарбуз распавёў:

– Скончыў чытаць «Каласы пад сярпом тваім». Зрабіў праўкі, скончана ўжо праца. Гэта 50 гадзін начытанага матэрыялу. Завяршылі кнігу Максіма Знака. Мы з ёй цяжка «бадаліся», мы яе запісвалі нават у чацвярым – Валодзя Пугач, Сяргей Чуб, Валя Гарцуева і я. Складалі, склейвалі, рабілі апрацоўку, рабілі гукавы дызайн, скончылі і аддаём на інтэрнэт-абшары.

А 5-га верасня артыст стане сувядучым фэсту “Graj”, на якім выступяць Naviband, Biaz Nazwy, Niczos & Swada і іншыя музыкі.

Нагадаем, нядаўна артыст быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу на карысць развіцця беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя