Зборнік Дмітра Дыдэнко, гэта вершы ў мясцовым дыялекце і сучасны дызайн падляшскіх народных узораў. Гэтая кніжка адначасова і слоўнік, які захоўвае знікаючую, старажытную падляшскую мову.

Як падкрэслівае аўтар, Дмітро Дыдэнка, кніжка нагадвае ручнік — каштоўнасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
– Кніга пра нашую падляшскую ідэнтычнасць, каб засталося, каб можна было пачытаць і лацінкай. Таму і мая кніга паўстала. Яна сама выглядае як ручнік, які перадаецца наступным пакаленням. Замест малюнкаў – з літар такія піктаграмы, якія нагадваюць нейкія узоры. Хацеў, каб гэтая традыцыя захавалася.
Як падкрэслівае аўтар, кніжка мае два варыянты вершаў — у падляшскім дыялекце і на польскай мове. На яго думку:” фанетычная транскрыпцыя падляшскага дыялекту на польскую мову з пазначанымі акцэнтамі дадае пазнавальную каштоўнасць і дазваляе польскамоўным узнавіць яго ўнікальнае гучанне і меладычнасць”.
Прамоцыя кніжкі прайшла ў час канферэнцыі «Вакол нашай ідэнтычнасці», якую ладзіла Таварыства “Русь” у Белавежы.




Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя






