BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Оперны спявак з Беларусі дэбютаваў на самай прэстыжнай нью-ёркскай сцэне

Ураджэнец Радашковічаў Павел Валужын дэбютаваў у нью-ёркскай «Метраполітэн-оперы» — адным з самых прэстыжных тэатраў у свеце. Беларус выканаў партыю герцага Мантуанскага ў опэры Джузэпэ Вердзі «Рыгалета».

Да Валужына зь ліку беларусаў на нью-ёркскай сцэне выступалі толькі салісты Марыінскага тэатру Кацярына Семянчук і Ірына Гардзей, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі Аксана Волкава, а таксама Аляксандар Раславец, саліст Гамбургскага опэрнага тэатра (Нямеччына).