На Падляшшы ў трэці раз праводзіцца фестываль традыцыйнай беларускай культуры – «Сонцаграй». Першыя фэсты ўжо прайшлі на гэтых выходных у Беластоку і вёсцы Вітава, што ў гміне Дубічы Царкоўныя. А ў бліжэйшыя пятніцу і суботу чакаюцца ў Супраслі і Навасадах, што ў гміне Міхалова.
Кажа арганізатар фестывалю Зміцер Косцін:
– “Сонцаграй” – гэта даніна традыцый, памяць нашых продкаў, беларусаў Падляшша, беларусаў Беларусі. Для якіх спеўная, музычная, танцавальная традыцыі заўсёды былі важнымі элементамі тоеснасці. Для таго, каб папулярызаваць традыцыйны спеў, для таго, каб папулярызаваць традыцыйныя танцы, мы праводзім фестываль “Сонцаграй”.
Як і штогод фестываль традыцыйнай беларускай культуры ладзіць фонд «Тутака». А ва ўсіх яго мерапрыемствах выступаюць такія калектывы як Żemerwa, Osoczniki, Kudziela, Zhraja і Капэля Трыградская.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя