«Памылка 403» («Error 403») — нашумелая п’еса драматурга, рэжысёра і кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна атрымае новае сцэнічнае ўвасабленне ў Партугаліі.
Сцэна са спектакля “Памылка 403”. Фота: сайт тэатра.
11 красавіка на пляцоўцы партугальскага Casa de Teatro de Sintra адбудзецца прэм’ера пастаноўкі пра забойцу Аляксандра Тарайкоўскага. Рэжысёрам спектакля выступае партугальская акторка, пастаноўшчыца і даследчыца Сусана К. Гаспар. Ролі ў спектаклі будуць выконваць артысты партугальскага тэатра:
Пастаноўка прадстаўляецца партугальскаму гледачу так:
«Памылка 403» — п’еса Мікалая Халезіна, сузаснавальніка і мастацкага кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра, вядомага сваім палітычным тэатрам. П’еса паказвае першую ахвяру пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў падчас мірнай акцыі пратэсту пасля фальсіфікацыі выбараў у краіне ў жніўні таго ж года.
Беларускае Радыё Рацыя