BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пабачыла свет кніга “Яўген Евец. Час і людзі”

Кніга будзе цікавая для эмігрантаў і ў Польшчы, і ў Літве. Яна распавядае пра братоў Еўцаў – сусветна вядомага кампазітара і дырыжора Яўгена Еўца і яго брата Аркадзя Еўца, удзельніка хору Рыгора Шырмы. Кажа пра кнігу “Яўген Евец. Час і людзі” вядомы культурніцкі дзеяч на Падляшшы і кіраўнік музея “Малой бацькаўшчыны” ў Студзіводах Дарафей Фіёнік. Гэтая кніга выйшла накладам 400 паасобнікаў дзякуючы Дарафею Фіёніку і яго дзецям.

Дарафей Фіёнік

Як кажа Дарафей Фіёнік, Еўцы, якія родам з Падляшша, з вёскі Дубіны пад Гайнаўкай, унеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай і расейскай культуры ў эміграцыі, асабліва Яўген Евец:

-Яўген Евец у міжваеннай Вільні рэалізаваўся для сваіх беларусаў. У Варшаве, куды трапіў у 1933, вучыўся, пасля працаваў на польскім Радыё Варшава. Квартэт быў такі славуты, вакальны, ён спяваў у тым квартэце. А калі ён апынуўся ў эміграцыі, у Марока, у Францыі, перш за ўсё працаваў для расейскай эміграцыі. Бо ён бачыў, што ён патрэбны для гэтых людзей.

Паводле Дарафея Фіёніка, у кнізе надрукавана шмат рэдкіх здымкаў, у тым ліку ніколі не публікаваны раней здымак 1935 года хору Беларускага студэнцкага саюзу, якім кіраваў Рыгор Шырма.

А на Падляшшы ў музеі “Малой бацькаўшчыны” зараз праходзіць  выстава “Свет музыкі Яўгена і Аркадзія Еўцаў”, дзе прэзентуюцца арыгінальныя рэчы: ноты, касцюмы, карэспандэнцыя, здымкі ды іншыя рэчы. Выстава будзе доўжыцца некалькі месяцаў.

Цалкам гутарка:

Дарафей Фіёнік
 кніга “Еўген Евец. Час і людзі”

Беларускае Радыё Рацыя