Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”. “Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай мовы ад Х ст., часоў з’яўлення першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, да 1996 г., калі на беларускую дзяржаву чарговы раз пачала наступ расейская мова, намагаючыся такім чынам зноў знішчыць рукамі ворагаў і здраднікаў беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ”, – паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Права на мову».

Падзеі разгортваюцца на працягу дзесяці стагоддзяў у разнастайных дзяржаўных утварэннях як, Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расейская імперыя, Нямецкая імперыя, Беларуская Народная Рэспубліка, БССР, СССР, Польская Рэспубліка, Сярэдняя Літва, Латышская Рэспубліка, Літоўская Рэспубліка, Рэспубліка Беларусь.
Даследаванне мае на мэце паказаць важнасць моўнага пытання ў дзяржавабудаўніцтве і палітычнай незалежнасці, гаворыцца ў апісанні кнігі.






