BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пабачыла свет кніга вершаў «DOM» паэта, журналіста, і праваабаронцы Сяржука Сыса

Гэта «экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года…»

Сам Сяржук Сыс быў вымушаны спачатку ўцякаць з Беларусі, хаваючыся ад крымінальнага пераследу, а потым з Украіны, з-за вайны. Так і склалася яго кніга:

– Найперш калі я збёг з Беларусі, то трапіў у Расею. Мне падавалася, што гэта той час, калі я перажываю самыя страшныя дні і месяцы свайго жыцця. Потым была Украіна. Самае страшнае, што гэта была вайна, якая найбольш мяне ўразіла. Вельмі эмацыйна я яе ўспрыняў, вельмі балюча, я быў вымушаны з’ехаць з Украіны. Вось гэтыя найбольшыя перажыванні павінны былі пакласці пачатак гэтай кнізе, каб чытач мог асэнсаваць, што аўтар, паэт, перажыў такі балючы момант, і тым не менш выстаяў.

Кніга вершаў «ДОМ» Сяржука Сыса дасяжная на сайце выдавецтва skarynapress.com. Фізічна ж кніга будзе прадавацца у Варшаве і ў Вільні ў «Акадэмкнізе» на пачатку лютага.

Размова ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя