BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пабачыў свет поўны збор тэкстаў Вацлава Ластоўскага

Дзякуючы выдавецтву Skaryna Press пабачыў свет поўны збор мовазнаўчых тэкстаў назвай “Мовазнаўчыя працы аўтарства Вацлава Ластоўскага”.

Гэта каля сямідзесяці артыкулаў і нататак розных памераў, якія з 1912 па 1927 гады друкаваліся ў перыядычных выданнях, падрабязней распавёў адзін з рэдактараў Уладзіслаў Гарбацкі:

– Я здаўна цікаўлюся спадчынай: літаратурнай, навуковай Вацлава Ластоўскага. Асабліва мовазнаўцаў, бо я сацыялінгвіст, абараніўся ў сацыялінгвістыцы і стала захапіўся гэтымі тэкстамі. Сёлета мы таксама адзначаем 140-годдзе Вацлава Ластоўскага. Таму была такая місія падрыхтаваць тэксты да гэтай даты.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Укладальнікам кнігі з’яўляецца рэдактар Уладзіслаў Гарбацкі, пасляслоўе: праф. Ніна Баршчэўская. Кніга адрасаваная мовазнаўцам, этнографам і гісторыкам, і ўсім, хто цікавіцца беларускай навукай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/skarynapress