BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаў працу рэлігійны беларускамоўны партал BelIslam

Сёлета ў інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы рэсурс для беларусаў, якія цікавяцца ісламам на сваёй мове: партал BelIslam.

Праект уяўляе сабой сайт і аплікацыю для Android, якія накіраваныя на адраджэнне і падтрымку ісламскай традыцыі ў беларускамоўным кантэксце.

Як адзначае дактарант этналогіі Карлава універсітэта (Прага) Вадзім Сідараў, для Літвы-Беларусі іслам не з’яўляецца чужой рэлігіяй:

– Гэта таксама беларуская спадчына. Вядома, што ў свой час арабская пісьмовасць спрыяла развіццю беларускай мовы, таму што нейкія адметныя рысы простай мовы, як яна называлася ў тыя часы, былі захаваныя дзякуючы асаблівасцям арабскага пісьма.

Праект BelIslam прапануе кантэнт для ўсіх беларусаў, якія хочуць пазнаёміцца з ісламам і мясцовай культурнай традыцыяй рэлігіі на роднай мове, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны мусульманамі. Каманда праекта падкрэслівае, што ініцыятыва не мае палітычнага кірунку і не звязана з замежнымі суполкамі.

Партал BelIslam: Гісторыя Ісламу ў Беларусі

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота партала BelIslam.