BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаўся прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця

Беларускі ПЭН абвясціў адкрыццё прыёму заявак на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе.

Намінаваць кнігі для ўдзелу могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Заяўкі прымаюцца да 4 ліпеня ўключна. Арганізатары прэміі звяртаюць увагу, што ў статуце адбыліся змены. Падрабязней азнаёміцца з новымі ўмовамі можна ў абноўленым статуце і рэгламенце.

Патрон прэміі — Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносін паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя