Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць збор заявак на прэмію за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове.

Як узяць удзел?
Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ.
Умовы конкурсу:
- Жанр: паэзія.
- Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года.
- Мова: беларуская.
- Фармат: кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).
З гэтага года намінаваць на прэмію можна і аўдыякнігі!
Падаць заяўку.
Дэдлайн: 12 лютага 2025 года.