BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца сезон мастацкіх пленэраў

Пра мастацкае жыццё Беласточчыны. З прыходам цёплых дзён пачынаецца сезон мастацкіх пленэраў. Удзельнікам пленэрнага руху з’яўляецца і вядомы беларускі мастак Падляшша Міраслаў Здрайкоўскі.

Мастак расказаў пра планы на новы мастацкі сезон:

– Штогадовы мастацкі пленэр у Гайнаўцы пры музеі будзе неўзабаве, травень-чэрвень. На іншыя пакуль няма запрашэння. Пленэрны рух мастакоў на Беласточчыне апошнім часам пашыраецца. Я таксама пачаў у ім удзельнічаць, хоць не так актыўна, але раней увогуле не ездзіў. Маляванне  ўжывую вельмі розніцца ад студыйнага, такое не простае.  

Міраслаў Здрайкоўскі, мастак з Беластоку. Адукацыю атрымаў у Беларускай мастацкай акадэміі ў Менску. Вядомы як аўтар роспісаў на будынку Беларускага музея ў Гайнаўцы і як ілюстратар шэрагу беларускіх кніг, выдадзеных на Беласточчыне.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя