BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца трэці сезон курсаў “Мова Нанова ў Беластоку”

“Мова Нанова ў Беластоку” запрашае на сустрэчу, прысвечаную вітанню вясны.

Пра тое, як правільна гукаць Вясну, раскажа мастачка, выкладчыца курса традыцый і рамяства «Бабуля казала» Таццяна Савіч. У праграме – традыцыйныя карагоды і гульні, запеўкі, птушкі для Гукання вясны.

Мерапрыемства пройдзе ў межах бясплатных моўных заняткаў «Мова Нанова». Гэта будуць першыя заняткі ў гэтым сезоне. Пачатак сёння а 19-ай гадзіне ў беларускім хабе «Новая Зямля». Уваход на мерапрыемства вольны, але данаты – вітаюцца.