
Удзельнікі беларускага клуба гістарычнай рэканструкцыі з Беластоку “Invictus 1863” наведалі мемарыял “Шыбеніца”.
Сябры клубу ўшанавалі памяць паўстанцаў, запаліўшы знічы і паходні. Таксама быў зачытаны “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага. Акцыя адбылася ў гадавіну пакарання смерцю Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Вільні.
“Шыбеніца” – гэта месца дзе ў траўні 1863 году былі пакараныя паўстанцы. Мемарыял размешчаны побач з трасай Беласток-Харошч. Гэта адзіны такога кшталту помнік на Беласточчыне прысвечаны студзеньскаму паўстанню.









Беларускае Радыё Рацыя
Фота Яраслава Кірвеля