Пад адкрытым лістом у падтрымку рэжысёра Андрэя Гнёта падпісаліся каля 500 дзеячаў культуры з усяго свету. Яны заклікаюць Сербію не дапусціць экстрадыцыі Гнёта ў Беларусь.

Сярод падпісантаў — беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, французская актрыса і прэзідэнтка Еўрапейскай кінаакадэміі Жульет Бінош, польская рэжысёрка Агнешка Холанд, расейскі рэжысёр Кірыл Сярэбранікаў ды іншыя асобы і арганізацыі. Заўтра адкрыты ліст будзе перададзены ў Апеляцыйны суд і Мінюст Сербіі.
Рэжысёр Андрэй Гнёт пакінуў Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. У Беларусі яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і абвясцілі ў міжнародны вышук. Летась у кастрычніку яго затрымалі ў Сербіі паводле запыту Інтэрпала.
Беларускае Радыё Рацыя






