BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Паданні старога месца“

Беларускія міфы і легенды ў арыгінальным выданні. Культурныя дзеячы, якія апынуліся за мяжой – развіваюць творчую дзейнасць. Сярод іх «Паданні старога месца», праект, які знойдзем на ютубе ды ў інстаграм, гэта серыя аўдыё падкастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі на аснове міфалогіі і паданняў. Гэта таксама сур’ёзная літаратурная праца, кажа адна са стваральніц праекту Алена Вахрамеева.

– Пакуль невялікі, спадзяемся, што пакуль, праект, у арганізацыі якога нам памагае цяпер „Free Belarus Сenter“. Так і задумвалася, што мы прыцягнем тых літаратараў, што пацярпелыя ад рэжыму. Далучылі іх да стварэння гэтых гісторыяў. Папраўдзе, яны напісаныя, завершаныя гісторыя, а аўтары гэта апрацоўваюць, каб з гэтага выйшаў сапраўдны літаратурны твор.

Можаце паслухаць паданне пра Залатую Горку ў агучванні Алеся Ждановіча:

YouTube player

Да агучак далучаецца ўсе больш беларускіх дзеячаў у выгнанні. А ў стваральнікаў праекту есць ідэі, у якім кірунку развівацца. Напрыклад, тэматычныя лекцыі, дадае адзін са стваральнікаў праекту Сяргей Беркутаў.

– Паразмаўляць пра тое, як мае быць у гістарычным плане гэта ўсё падана. Цікавы гісторыкам праект. Пра ўсё гэта, з вельмі творчым чалавекам, з моцнай гістарычнай адукацыі, з бэкграўндам вельмі філасофскім, гэта Цімох Акудовіч. Мне здаецца, якраз такі рэчы, што ён робіць, сугучныя з тым, што мы робім.

Аўтары праекта, Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева кажуць, што іх мэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны.

Пра гэтую тэму вы можаце больш даведацца ў праграме „Месца для прэсы“:

Беларускае Радыё Рацыя