Падчас рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя каменныя надмагіллі, якія ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні. Цяпер іх сабралі і выставілі на могілках у шкляных вітрынах, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

«Вось чаму перад любымі буйнымі работамі на помніках такога значэння патрэбныя папярэднія археалагічныя даследаванні, там не толькі можна знайсці нейкія падказкі па самім аб’екце – кавалкі дэкору, шкло з шыбаў і гэтай далей, – але і вось такія незаўважныя артэфакты», – піша «Спадчына».

Рэстаўрацыя касцёла Божага Цела ў Нясвіжы пачалася ў красавіку, даведаўся партал «Katolik.life». Касцёл знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Першая служба ў ім адбылася ў 1593 годзе. Гэта другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока.






