BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша на ўвесь свет: Дзень падляшскай музыкі 3 лютага

3 лютага Падляшша святкуе свой Дзень музыкі. На радыё «Акадэра», «Польскім Радыё Беласток» і ў нашым эфіры ўвесь дзень будуць гучаць песні мясцовых выканаўцаў, а таксама кампазіцыі з дыску «Падляшша пад паверхняй. Метафары паўночна-усходняй Польшчы».

Суарганізатарка мерапрыемства Ілона Карпюк, якая сама выступае ў падляшскім гурце Ilo&Friends, падкрэслівае:

– Каб адзначыць гэтую адмысловасць музыкі, якая нараджаецца на Беласточчыне, па Падляшшы, ды і не толькі ў тым, каб на радыёстанцыях гучала музыка ўвес дзень у эфіры, але таксама каб заахвочваць людзей, якія, з увагі на тое, што свет ёсць адкрытым праз інтэрнэт, каб дзяліцца гэтай падляшскай музыкай, каб выходзіць па-за межы Беластоку, Гайнаўкі, Бельска, Сямятычаў і нават Сейнаў ці Сувалак. Каб проста дзяліцца з людзьмі ва ўсім свеце музыкай з Беласточчыны, з Падляшша.

Ідэя адзначаць Дзень падляшскай музыкі з’явілася ў 2021 годзе дзякуючы беластоцкім журналістам Анджэю Байгузу, Мацею Сніткоўскаму і светлай памяці Лукашу Сцепанюку, якія заўсёды падтрымлівалі лакальную сцэну.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК.