На сусветнай выставе EXPO-2025 у японскіх гарадах Осака і Кансаі будзе прадстаўлена як першы рэгіён з Польшчы Падляшскае ваяводства.
Сярод шэрагу прадстаўнікоў Падляшскага ваяводства будуць экспанавацца валенкі як мастацкі твор Малгажаты Дмітрук.

Беларуска Малгажата Дмітрук сёлета адзначае сваё 50-годдзе і 30-годдзе творчай дзейнасці. Зараз яна – прафесар Варшаўскай мастацкай акадэміі. Нараджэнка Бельску Падляшскага скончыла беларускі ліцэй у родным горадзе, у першай палове 1990-ых гадоў навучалася ў Менску.
Гэта будзе ўжо другі ўдзел мастачкі ў сусветных выставах EXPO. У 2015 годзе яе працы прэзентаваліся на такой выставе ў Мілане.
15 лістапада Малгажата Дмітрук была госцяй нашага радыё, бліжэйшым часам яна будзе героем перадачы “Малая Бацькаўшчына Беласточчына”.

фрагмент мастацкай мапы Падляшша, якая дэманстравалася ў Мілане


торбы з выявамі вядомых асобаў

валенкі “трох сэрцаў”


кашулька з “візітоўкамі” Падляшша
Беларускае Радыё Рацыя