BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшская Опера і Філармонія распачала 70-ы юбілейны сезон

У Падляшскай оперы і філармоніі адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 70-му юбілейнаму мастацкаму сезону 2024/2025 гг. Установа падрыхтавала багатую праграму: ужо 4-га кастрычніка адбудзецца інагурацыйны сімфанічны канцэрт.

Тым не менш будынак OiFP чакае рамонт у 2025-26 гадах, пра што і распавёў Сябра Ўправы Падляшскага ваяводства Яцэк Пярунэк:

Элементы механікі, платформы, пад’ёмнікі, якія тут размяшчаюцца. Гэта і рамонт асвятлення, і рамонт мультымедыя. У цяперашні час мы нясем сапраўды вялікія выдаткі на эксплуатацыю мультымедыйных прылад. Іх трэба замяніць на больш сучасныя. У 2025 годзе будзе пададзена такая заяўка, 50 мільёнаў злотых. У тым ліку і ўласны ўнёсак Маршалкоўскай управы ў памеры 11 мільёнаў злотых.

Дырыжор OiFP Міраслаў Яцэк Блашчык запэўніў, што праграма сезона цікавая і насычаная, але ў ёй заўсёды знойдзецца месца для ахвотных беларускіх кампазітараў і выканаўцаў:

Па розных прычынах я проста страціў кантакты. У 1990-я я быў у Акадэміі музыкі ў Мінску, можа, разоў пяць. Быў абмен дырыжорамі, быў абмен кампазітарамі. На дадзены момант гэтыя кантакты цалкам зніклі. Гэта справа рэжыму Лукашэнкі. Гэта самае страшнае.

Сярод важных мерапрыемстваў сёлетняга сезона Падляшскай оперы і філармоніі ўжо 20 кастрычніка, у 40-ю гадавіну смерці кс. Ежы Папялушка, адбудзецца канцэрт у гонар благаслаўлёнага мучаніка «Памяць і малітва». Інагурацыйны сімфанічны канцэрт адбудзецца 4-га кастрычніка.

Праграма 70-ага юбілейнага мастацкага сезона 2024/2025 гг Падляшскай оперы і філармоніі


Беларускае Радыё Рацыя