Падляшскі дуэт Niczos і Sw@da прадставіў кампазіцыю “Накрашана”.
Як распавяла Niczos, прэзентацыя песні адбылася ў святочны перыяд невыпадкова:
– Не без прычыны мы выпусцілі яго ў перыяд Вялікадня. Назва песні адносіцца да фарбавання яек, а ў песні гучаць словы “нафарбавана як яйка”. Гэта трэк пра незалежнасць, пра тое, каб слухаць сваё сэрца, а не людзей навокал, як ім здаецца, што яны ведаюць, што для нас будзе лепш. Насамрэч гэта адна з першых песень, над якой мы пачалі працаваць”
Нагадаем, Niczos і Sw@da падтрымаюць канцэрт Паліны Дабравольскай (Chornabrova), які адбудзецца 9-га траўня ў Варшаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя