Штогадовая акцыя «Смакі Падляшша» прайшла ў нядзелю Падляшскім музеі народнай культуры. Імпрэза сабрала некалькі тысяч жыхароў рэгіёна.

Сярод іншых свае працы дэманстравала майстар драўлянай разьбы вокнаў Ева Карнялюк з-пад Гайнаўкі :
– Імі ўпрыгожваюць падляшскія падваконнікі, гэта значыць ветровыя рашоткі, вуглы, падваконнікі і надваконнікі. Вучыў мяне дзед Аляксей Кучынскі з вёскі Карыціска гміны Дубічы-Царкоўныя. Ён ездзіць па вёсках, каб паглядзець. Натуральная спадчына Падляшша.
Падчас імпрэзы кіраўнік Падляшскага таварыства гістарычнай рэканструкцыі “Траскавіца” Марыюш Канечны запрашаў усіх ахвотных далучацца да дзейнасці суполкі:
– Мы рэканструюем прысутнасць ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Падляшша, то бок узнаўляем Русь, усходніх і заходніх славян, балтаў. Мы карыстаемся археалагічнымі раскопкамі, шукаем іх, ў нас ёсць і гарбарства, і гандаль, і рамёствы. Мы вас вельмі заахвочваем паўдзельнічаць. Гэта вельмі важны элемент гісторыі Падляшша. У нас ёсць старонка ў Facebook, дзе вы можаце звязацца са мной.
Наведвальнікі імпрэзы пад адкрытым небам «Смакі Падляшша» змаглі набыць, прадэгуставаць і навучыцца рыхтаваць стравы. Галоўныя тэмы гэтага года – фермерскі сыр, падляшскі мёд і крафтавыя напоі, а таксама пакаштаваць самагонку.
Фота аўтара:






























Беларускае Радыё Рацыя






