BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Падляшскі вянок” бліскуча выступіў у Іспаніі

Беларускі калектыў танца і песні «Падляшскі Вянок» прывёз аж тры прызы з фестывалю ў Іспаніі. Фестываль называўся «Пад Іспанскім небам».

На Міжнародным Фестывалі-конкурсе Фальклёру Танца і Музыкі рэпрэзентатыўная і старэйшая групы калектыву атрымалі дзве ўзнагароды: першае і другое месцы ў катэгорыі народных танцаў а другое месца за выкананне народнай песні таксама заняла Антаніна Макула.

Дзейнасць гурта ёсць адным з элементаў выкладання беларускай мовы ў Беластоку.

«Падляшскі Вянок» працуе ў Беластоку ўжо больш за 10 гадоў, пры аб’яднанні АБ-БА (Аб’яднанні дзяцей і моладзі на карысць навучання беларускай мове) ў Іспаніі прадстаўляў рэгіён Падляшша на Міжнародным Фестывалі-конкурсе Фальклёру Танца і Музыкі.

Стратэгічным партнёрам паездкі і выступу гурта стала Падляшскае ваяводства.

За больш чым 10 гадоў сваёй дзейнасці «Padlaski wianok» неаднаразова атрымліваў узнагароды на міжнародных конкурсах і фестывалях, у тым ліку ў Балгарыі, Грузіі і Італіі.  Яго стваральніцай-заснавальнікам, харэографам і кіраўніцай ад самага пачатку з’яўляецца спадарыня Аксана Прус.

Беларускае Радыё Рацыя, фота з фэйсбуку старонкі таварыства AB-BA