Выстава «Будучыня вачыма дзяцей» праходзіла ў Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве. На выставе былі прадстаўлены творы, якія адлюстроўваюць уяўленне дзяцей пра будучыню. Усе работы цікавыя, але камісія і гледачы выдзелілі лепшыя малюнкі.
Пераможцы атрымалі падарункі, гаворыць Вольга Пашковіч, супрацоўніца Прасторы і каардынатар выставы:
-На выставе ў нас было прадстаўлена 111 работ ад 84 удзельнікаў. Ацэньвалі прафесійнае журы і наведвальнікі прасторы. Прафесійнае журы ацэньвала па чатырох намінацыях, і ў нас атрымалася шэсць пераможцаў. І прыз глядацкіх сімпатый у нас атрымалі таксама шэсць чалавек.
Беларуская прастора «Робім разам» будзе працягваць супрацоўніцтва з дзецьмі і ствараць для іх публічныя мажлівасці дэманстрацыі іх талентаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя