Сёння, 7 красавіка, пройдуць сёмыя заняткі чацвёртага сезону моўных курсаў. Госцем сустрэчы стане паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.

Сярод яго апошніх буных перакладчыцкіх працаў – «Валадар пярсьцёнкаў» Толкіна. Кулікоў перакладае на беларускую пераважна з ангельскай і санскрыту. Выдаў шэраг зборнікаў уласнае паэзіі.
Бясплатны занятак пачнецца а 19:00 у Беларускім хабе «Новая Зямля» па яго новай адрэсе – Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх.
Беларускае Радыё Рацыя






