Паэтка Вольга Гапеева зрабіла «нямецкі» альбом з гуртом Fantastic Swimmers. Скразная лінія праграмы «Plop-Plop-Plop» – аўтарская дэкламацыя свабодных вершаў, напісаных на нямецкай мове. Па словах Вольгі, атрымалася «цэлая опера, маштабны і панарамны твор».

Усяго да працы над альбомам спрычыніліся 20 чалавек, у тым ліку музыкі з Беларусі, Польшчы і ЗША. Запіс адбываўся цягам мінулага года ў варшаўскай Quality Studio. У выніковым трэклісце – 18 кампазіцый, умоўна падзеленых на два «бакі», агульнай працягласцю 36 хвілін. Пакуль што аўтары прапануюць азнаёміцца з прэв’ю – «Plop Ouvertüre», а поўная версія альбома выйдзе бліжэй да 2027 года.

Беларускае Радыё Рацыя






