BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паэту Эдуарду Мазько сёння магло б споўніцца 55 гадоў

Гарадзенскаму паэту Эдуарду Мазько сёння магло б споўніцца 55 гадоў. Ён заўчасна памёр 20 чэрвеня 2011 году. Быў адметным творцам паэтычнай генерацыі 90-х у Гародні.

Эдуард Мазько

У 2003 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры.

Пра паэта згадвае прафесар Святлана Куль-Сяльверстава, якая разам з ім працавала ў Гарадзенскім універсітэце:

– Калі Эдзік памёр, я напісала першы верш яго памяці, гэта быў 35-ы дзень пасля яго смерці. І ў мяне, калі паглядзець маю першую кнігу, то там пераважна вершы гэтага году пасля смерці Эдзіка. І калі іх пачытаць, і ў мяне таксама было такое адчуванне, што гэта не я пішу, а гэта піша Эдзік, тое, што ён не дагаварыў і хоча дагаварыць, нейкія тэмы, эмоцыі, уражанні. Я садзілася, клала рукі на клавіятуру, – і пачынаўся верш. У мяне было такое ўражанне, што ён мне дыктуе.

Эдуард Мазько як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст. У 2012 годзе ў Варшаве выйшла яго пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Беларускае Радыё Рацыя