BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паэтычная вечарына з Настай Кудасавай ва Уроцлаве

У аўторак, 18 лістапада, ва Уроцлаве ў PROZA (Przejście Garncarskie 2) адбудзецца паэтычная вечарына з паэткай Настай Кудасавай. Пачатак 19.00.

Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022), «Я працягваю» (2023).

Лаўрэатка літаратурнай прэміі “Глінянага Вялеса” за кнігу «Побач» (2022) і паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач» (2022).

Творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Уваход – данаты.

Арганізатары