BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Вільні 16-18 лютага

XII міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 16-18 лютага ў Вільні.

This image has an empty alt attribute; its file name is vierszy24_poster_preview.jpg

У маштабнай праграме фестывалю — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў Прэміі Цёткі, гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша, літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, каля двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг і першы канцэрт гурта FILAMATY.

Фестываль “Вершы на асфальце” праводзіцца з 2012 года. Сёлета ён арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве са Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” і Беларускім ПЭНам.

Беларускае Радыё Рацыя