У суботу, 21 верасня, пад Шлёнска-Дамброўскім мастом цераз Віслу на баку раёна Прага ладзяць вольныя патычныя чытанні.
Дата: 21 верасня. Час: 17.00 (час мясцовы).
Месца збору: пад Шлёнска-Дамброўскім мастом праз Віслу на баку Прагі, Варшава.
Апрача паэзіі абяцаюць акустычныя выступы некалькіх музыкаў.
Сярод гасцей — Данііл Вашкевіч, Аліса Грынман, «Сербскі нож», Марго, Фёдар Жывалеўскі, Уладзь Лянкевіч, Ігар Кулікоў.
За музыку адказваюць Андрэй Зуеў і «Syndrom Samazvanca» (акустыка).
Будуць зэдлікі, але можна прыхапіць плед.
Уваход — пажаданы данат ад 30 злотых.
Арганізатары