BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паэзія Анатоля Сыса ў жывой музыцы: канцэрт «Pan Les» у Беластоку

23 траўня ў Беластоку ў межах Дзён сучаснай культуры адбудзецца унікальны музычна-паэтычны канцэрт «Pan Les», прысвечаны памяці і творчасці выбітнага беларускага паэта і бунтара Анатоля Сыса.

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і адна з суарганізатараў падзеі, Ілона Карпюк:

-Важна, каб беларуская культура і яе праявы гучалі ў рамках такіх прэстыжных падзей. З харызмай гэтых творцаў, як Юрка Асеннік, Марк Атвіноўскі, Сяргей Краўчанка, гэтае слова атрымлівае яшчэ іншы кантэкст. А для польскага слухача будзе цікавым, што сярод гэтых складнаых, праблематычных тэмаў з’яўляецца пытанне беларускасці, пытанне патрыятызму.

На пляцоўцы Kino forum (Legionowa 5) сваё бачанне зборніка вершаў Сыса прадставяць музыкі і паэты з Беларусі і Польшчы: Юрка Асеннік, Марэк Атвіноўскі і Сяргей Краўчанка. Пачатак а 19-й. Уваход на канцэрт — вольны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК