BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ фільма «Купала» ў Варшаве

У нядзелю, 9 лютага, у Варшаве ў prastora_bel (Hoża 41) ладзяць паказ фільма «Купала».

Гэтым сеансам распачынаюць паказы беларускага кіно, а таксама замежных фільмаў у беларускай агучцы.

 Гістарычная драма «Купала» (2020) — фільм пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 

У карціне раскрываюцца важнейшыя падзеі яго жыцця і творчасці, пераплеценыя з драматычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. 

Адмысловы госць — акцёр Алег Гарбуз, які распавядзе пра досвед працы акцёра ў Беларусі і адкажа на пытанні гледачоў. 

Уваход — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.